Зніклыя, але не забытыя

«ЗНІКЛЫЯ, АЛЕ НЕ ЗАБЫТЫЯ»

  звесткі аб адселеных вёсках і закрытых

  бібліятэках Хойніцкага раёна спыніўшых

сваю дзейнасць пасля аварыі на ЧАЭС

Амелькаўшчына – вёска ў Амелькаўшчанскім с\с, (з 1992г. уваходзіла ў Хойніцкі гарсавет) Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 173 двары, пражывала 135 сем’яў, колькасць чалавек – 319, знаходзіўся магазін, аддзялення сувязі, 8-я школа, клуб, бібліятэка, ФАП, дзіцячы сад.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1991г. рашэннем райвыканкома №236 ад 29 лістапада 1991г.

Кніжны фонд – 12752 экз.

Колькасць чытачоў – 236 чалавек.

Бібліятэкар – Паўлянок Валянціна Міхайлаўна.

Аравічы – вёска ў Аравічскім с\с (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселяны ў чыстыя месцы, пераважна ў в.Кароткавічы, Жлобінскага раёна. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вескі ўваходзіла 222 двароў, пражывала 222 сем’і, колькасць жыхароў – 557.Знаходзіўся 1 магазін, КБА, ФАП, Аравічскі с\савет, кантора саўгаса «Аравічы», клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, МТФ, свінаферма, мех.майстэрня, аддзел сувязі, сталовая, аптэка, дзіцячы сад-яслі.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата адкрыцця – 1986 год, Рашэннем райвыканкома №225 ад 19.08.1986г.

Кніжны фонд – 10835 экз.

Колькасць чытачоў – 604.

Бібліятэкар – Прышчэп Валянціна Махайлаўна.

Бабчын – вёска ў Рудакоўскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 194 двары, пражывала 194 сям’і, колькасць чалавек 728. Знаходзіўся Дом культуры, бібліятэка, ФАП, лясніцтва, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, магазін, вытворчы камбінат. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У вёсцы Бабчын знаходзіцца навуковы аддзел Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які быў утвораны Пастановай ЦККПБ Савета Міністраў БССР №59-5 ад 24.02.1988г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г. Рашэннем райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986г.

Кніжны фонд – 12294 экз.

Колькасць чытачоў – 644.

Бібліятэкар – Косар Тамара Сцяпанаўна.

 

Баршчоўка – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 124 двары, пражывала 124 сем’і, колькасць чалавек – 311. Размяшчаліся 8-гадовая школа, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзялення сувязі, магазін, аддзяленне ветстанцыі. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г. Рашэннем райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986 г.

Кніжны фонд – 9706 экз.

Колькасць чытачоў – 310 чалавек.

Бібліятэкар – Кулакоўская Тамара Васільеўна.

Бераснёўка – вёска ў Велікаборскім с\с. за Перад аварыяй на ЧАЭС у вёсцы пражываў 21 жыхар. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г. Бібліятэкі не было.

Буда – вёска ў Тульгавічскім с\с (з 1991г. у складзе Дварышчанскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 56 двароў, пражывала 56 сем’яў, колькасць чалавек 101, знаходзіўся 1 магазін, сельскі клуб. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Варацец – вёска ў Рудакоўскім с\с, (пасля 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 55 двароў, пражывала 55 сем’яў, колькасць чалавек – 344, знаходзіўся – сельскі клуб , магазін, бібліятэка, пачатковая школа. У сувязі з радыяцыйнным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г. Рашэннем райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986 года.

Кніжны фонд – 6693 экз.

Колькасць чытачоў – 257.

Бібліятэкар – Кот Надзея Мікалаеўна.

Гнездзенка – паселак у Аравічскім с\с (з 1986 года ў складзе Стралічаўскага с\с), за 35 км. Перад аврыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 2 сем’і, колькасць чалавек – 6. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986 г.

Бібліятэкі не было.

Дронькі – вёска ў Аравічскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аврыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 92 двары, пражывала 92 сям’і, колькасць чалавек – 232, знаходзіўся – магазін, сельскі клуб, пачатковая школа. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Бібліятэкі не было.

Засценак – пасёлак у Алексіцкім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у вёсцы пражываў 21 жыхар. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1990г.

Бібліятэкі не было.

Каралін – вёска у Паселіцкім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 11 двароў, пражывала 11 сем’яў, колькасць чалавек – 86. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1990г.

Бібліятэкі не было.

Кажушкі – вёска ў Кажушкаўскім с\с, (пасля 1986г. у складзе Дварышчанскага с\с.Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 214 двароў, пражывала 214 сем’яў, колькасць чалавек – 537. Размяшчаліся 8-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, магазін, КБА. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г. Рашэннем райваканкома №225 ад 19 жніўня 1986г.

Кніжны фонд – 10777 экз.

Колькасць чытачоў – 607 чалавек.

Бібліятэкар – Лапа Валянціна Уладзіміраўна.

Краснаселле – вёска ў Аравічскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с) за 45 км. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад ўваходзіла 97 двароў, пражывала 97 сем’яў, колькасць чалавек – 244. Знаходзіўся – 1 магазін, сельскі клуб, пачатковая школа, бібліятэка. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г., пераважна ў в.Антонаўка Жлобінскага р-на.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – у 1986г. Рашэннем райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986 года.

Кніжны фонд – 2071 экз.

Колькасць чытачоў – 250 чалавек.

Бібліятэкар – Канапелька Рыма Васільеўна.

Леніна – (да 1940г. Смолаў) – пасёлак у Стралічаўскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 36 двароў, пражывала 36 сем’яў, колькасць чалавек – 166. Знаходзіўся сельскі клуб, магазін, бібліятэка. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1990г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена

Дата закрыцця – 1988г. Рашэннем райвыканкома №97 ад 14 сакавіка 1988г.

Кніжны фонд – 1160 экз.

Колькасць чытачоў – 55 чалавек.

Бібліятэкар – Курленка Алена Міхайлаўна.

Ломачы – вёска ў Тульгавічскім с\с, (з 1992г. ў складзе Дварышчанскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 38 двароў, пражывала 38 сем’яў, колькасць чалавек 82, знаходзіўся магазін. У сувязі з радыяцыйнным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Ломыш – вёска ў Тульгавічскім с\с, з (1992г. у складзе Дварышчанскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС пражывала 460 чалавек, знаходзіўся ФАП, сельскі клуб, бібліятэка, магазін, базавая школа. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1991г. Рашэннем райвыканкома №236 ад 29 лістапада 1991г.

Кніжны фонд – 10313 экз.

Колькасць чытачоў – 229.

Бібліятэкар – Бендэга Кацярына Рыгораўна.

Лясок – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 9 двароў, пражывала 9 сем’яў, колькасць чалавек – 23. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Бібліятэкі не было.

Малочкі – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Звестак няма. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 49 двароў, пражывала 49 сем’яў, колькасць чалавек – 124. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Масаны – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіў 21 двор, прадывала 21 сям’я, колькасць чалавек – 53, знаходзіўся магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Мокіш – вёска ў Рудакоўскім с\с, (з 1991г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 115 двароў, пражывала 115 жыхароў, колькасць чалавек 397, знаходзіўся сельскі клуб, бібліятэка, магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Дата заснаання бібліятэкі – 1985 год.

Дата закрыцця – 1991г. Рашэннем райвыканкома №261 ад 26 снежня 1991г.

Кніжны фонд – 5230 экз.

Колькасць чытачоў – 131.

Бібліятэкар – Аўдзеенка Алена Аляксандраўна.

Навапакроўск – вёска ў Кажушкаўскім с\с, (з 1986г. у складзе Дварышчанскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 29 двароў, пражывала 29 сем’яў, колькасць чалавек – 73, знаходзілася пачатковая школа. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Бібліятэкі не было.

Нарыманаў (да 1929г. Міхалёва) – пасёлак у Алексіцкім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 48 жыхароў. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Новакухнаўшчына – вёска ў Кажушкаўскім с\с, (з 1986г. у складзе Дварышчанскага с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 13 двароў, пражывала 13 сем’яў, колькасць чалавек – 34. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Бібліятэкі не было.

Пагоннае – вёска ў Аравічскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 421 двор, пражывала 421 сям’я, колькасць чалавек – 1053.Знаходзілася 3 магазіны, лесапільня, млын, мех.майстэрня, КБА, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, хлебазавод, бальніца, аддзялення сувязі, сталовая, сярэдняя школа. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў Жлобінскі раён.

Дата заснавання Паганянскай прафсаюзнай бібліяіэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г.

Кніжны фонд – 5276.

Колькасць чытачоў – 724.

Бібліятэкар – Глюза Валянціна Барысаўна.

Пальміра – пасёлак у Хойніцкім гарсавеце. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 53 жыхары. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Плоскае – вёска ў Рудакоўскім с\с (з 1989г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 52 двары, пражывала 52 сям’і, колькасць чалавек 133, знаходзіўся магазін, клуб. У сувязі с радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1989г.

Бібліятэкі не было.

Радзін – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 306 двароў, пражывала 306 сем’яў, колькасць чалавек – 445, знаходзіўся КБА, лесапільня, сярэдняя школа, сельскі клуб, бібліятэка, магазін, дзіцячы сад, ФАП. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Дата заснавання бібліятэкі – не ўстаноўлена.

Дата закрыцця – 1986г. Рашэннем райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986г.

Кніжны фонд – 10794 экз.

Колькасць чытачоў – 450.

Бібліятэкар – Аніскавец Ніна Сцяпанаўна.

Рашаў – вёска ў складзе Амелькаўшчанскага с\с (з 1992г. у складзе перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 28 сем’яў, колькасць чалавек 103, знаходзіўся магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Рудзенька – вёска ў Вялікаборскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 4 жыхары. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1988г.

Бібліятэкі не было.

Рудыя – вёска ў Рудакоўскім с\с, (пасля 1989г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аврыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 40 двароў, пражывала 40 сем’яў, колькасць чалавек 131. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1989г.

Бібліятэкі не было.

Сінцы – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 13 двароў, пражывала 13 сем’яў, колькасць чалавек – 34. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Слабада – вёска ў Кажушкаўскім с\с, (з 1986г. у складзе Дварышчанскага с\с). Перад аварыяў на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 20 двароў, пражывала 20 сем’яў, колькасць чалавек – 43. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1986г.

Бібліятэкі не было.

Смірноў – пасёлак у Дварышчанскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 22 двары, пражывала 22 сям’і, колькасць чалавек – 109. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1990г.

Бібліятэкі не было.

Сокал – пасёлак у Паселіцкім с\с. Перад аврыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 4 двары, пражывала 4 сем’і, колькасць чалавек – 30. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Старч – вёска ў Вялікаборскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у вёсцы пражывала 22 жыхары. Быў магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1988г.

Бібліятэкі не было.

Уласы – вёска ў Радзінскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 69 двароў, пражывала 69 сем’яў, колькасць чалавек – 174. Знаходзілася пачатковая школа, клуб, бібліятэка, ФАП, швейная і шавецкая майстэрні, магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля аварыі на ЧАЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Хвашчоўка – вёска ў Аравічскім с\с, (з 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 26 двароў, пражывала 26 сем’яў, колькасць чалавек – 66, знаходзіўся магазін, сельскі клуб. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Бібліятэкі не было.

Чамкоў – вёска ў Радзінскім с\с, (пасля 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіў 21 двор, пражывала 21 сям’я, колькасць чалавек-53. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Чамкоў – вёска ў Радзінскім с\с, (пасля 1986г. у складзе Стралічаўскага с\с). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіў 21 двор, пражывала 21 сям’я, колькасць чалавек-53. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў маі 1986г.

Бібліятэкі не было.

Чырвоны Араты – пасёлак у Паселіцкім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 32 жыхары. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991г.

Бібліятэкі не было.

Чырвонае возера (да 1930г. Кліндупаўка) – вёска ў Стралічаўскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 58 двароў, пражывала 58 сем’яў, колькасць чалавек – 145. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991.

Бібліятэкі не было.

Чырвоная зара – пасёлак у Паселіцкім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 30 чалавек. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1909г.

Бібліятэкі не было.

Чырвоны Рог – пасёлак у Стралічаўскім с\с. Перад аварыяй на ЧАЭС у пасёлку пражывала 42 жыхары. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1989г.

Бібліятэкі не было.

Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 45 двароў, пражывала 45 сем’яў, колькасць чалавек 106, знаходзіўся магазін. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Бібліятэкі не было.