- 08 Февраля 2025
- Новости
Пясняр палескай зямлі
З нагоды 104-ай гадавіны з дня нараджэння знакамітага пісьменніка-земляка Івана Паўлавіча Мележа на Хойнікшчыне прайшло шэраг мерапрыемстваў.
6 лютага ў раённым Доме культуры адбылася літаратурна-музычная праграма «Пясняр палескай зямлі». Госці мерапрыемства пазнаёміліся з выставай малюнкаў вучняў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне «Па старонках жыцця і творчасці Івана Мележа», якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. Таксама падчас мерапрыемства дзейнічала тэматычная экспазіцыя «Мележаўскі дворык» і выстава краязнаўчага музея.
7 лютага на малой радзіме народнага пісьменніка Беларусі - у аграгарадку Глінішча прайшла тэматычная праграма «Наш зямляк - Іван Мележ», у якой прынялі ўдзел вучні мясцовай школы.
У біблятэках раёна дзейнічалі тэматычныя выставы, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.













