- 14 Февраля 2025
- Новости
Літаратурныя партрэты землякоў - Ала Іванаўна Канапелька
Канапелька Ала Іванаўна нарадзілася 14 лютага 1960 года ў вёскі Небытаў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога (1983) працавала метадыстам у Доме літаратараў СП Беларусі. З 1990 г.- загадчыца арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага Фонду культуры.
Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Веснік Беларусбанка».
Першыя вершы надрукавала ў 1974 г.у Хойніцкай раённай газеце «Ленінскі сцяг». Падборкі вершаў друкаваліся ў зборніках «Дзень паэзіі», у часопісах «Маладосць», «Нёман» і інш. У 1985 г. выйшаў зборнік вершаў «Колер алешыны» (Першая кніга паэта).
Перакладала творы ўкраінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.
