Літаратурныя партрэты землякоў - Барыс Іванавіч Сачанка

Літаратурныя партрэты землякоў - Барыс Іванавіч Сачанка

Барыс Іванавіч Сачанка нарадзіўся 15 мая 1936 года ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Разам з бацькамі падчас акупацыі Беларусі ў 1943 годзе быў вывезены ў Германію. Пасля вяртання скончыў школу ў г. Хойнікі. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце журналістыкі (1955-1960).
Працаваў у часопісах «Вожык», «Полымя», выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі», а таксама сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР.