Беларуская мова – вялікая мова

Беларуская мова – вялікая мова

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Хойніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня «Беларуская мова – вялікая мова», у якой прынялі ўдзел вучні 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Хойнікі». Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. Выконваючы розныя цікавыя заданні, змаглі паспрабаваць «на смак» беларускую мову і адчуць асалоду ад гучання родных слоў.