- 28 Февраля 2025
- Новости
Літаратурныя партрэты землякоў - Мятліцкі Мікола (Мікалай) Міхайлавіч
Мятліцкі Мікола (Мікалай) Міхайлавіч нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна, Гомельскай вобласці.
У 1971 годзе скончыў Бабчынскую сярэднюю школу. У 1976 годзе-філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі газеты «Ленінскі сцяг», карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1977-1983), старшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1983-2002). У 2002-2014 гадах-галоўны рэдактар найстарэйшага Беларускага літаратурнага часопіса «Полымя» (Выдавецкі дом «Звязда»). Дэбютаваў вершам (газета «Ленінскі сцяг»). Цэнтральнай тэмай творчасці М.Мятліцкага стала чарнобыльская трагедыя, якая непасрэдна закранула родныя мясціны паэта — вёску Бабчын Хойніцкага раёна.
Пераклаў на беларускую мову шэраг тэкстаў паэтаў Кітая («Пад крыламі Цмока. Сто паэтаў Кітая»), Індыі, Таджыкістана, Казахстана.
Паэзія М.Мятліцкага перакладалася на рускую, балгарскую, сербскую, таджыкскую мовы.
