- 09 Апреля 2025
- Новости
Староначкі з моўнай скарбоначкі
У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Хойніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі «Староначкі з моўнай скарбоначкі». На мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі навучэнцаў ДУА «Паселіцкая сярэдняя школа». Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у цікавых літаратурных конкурсах, пазнаёміліся з беларускімі вершамі, смяшынкамі, скорагаворкамі, чыстагаворкамі, загадкамі, прынялі ўдзел у беларускіх гульнях, майстар- класе «Лепшая гаспадынька». А як прыгожа гучалі вершы беларускіх паэтаў з вуснаў саміх удзельнікаў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Скарбы роднай мовы».








