Мая непаўторная родная мова

Мая непаўторная родная мова

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Хойніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла захапляльная інтэлектуальная гульня пад назвай «Мая непаўторная родная мова».

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Хойнікі». Навучэнцы падзяліліся на дзве каманды «Рамонкі» і «Васількі», а потым адправіліся ў цікавае падарожжа па свеце беларускай мовы і літаратуры. Гульня стала выдатнай магчымасцю для школьнікаў прадэманстраваць свае веды, паказаць уменне лагічна мысліць і працаваць у камандзе. Кожны тур быў напоўнены цікавымі заданнямі, якія патрабавалі не толькі ведання правілаў роднай мовы, але і знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Па выніках напружанага, але цікавага спаборніцтва, перамогу атрымала каманда «Васількі».

Для наведвальнікаў бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава «Роднай мовы гук чароўны», якая прысвечана прыгажосці і непаўторнасці нашай роднай мовы.