Святло яго душы. Барыс Сачанка

Святло яго душы. Барыс Сачанка

15 мая ў Вялікаборскай сельскай бібліятэцы прагучалі цёплыя словы ў гонар 90-годдзя нашага земляка, таленавітага беларускага пісьменніка Барыса Сачанкі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы ГУА «Вялікаборская сярэдняя школа імя Б.І. Сачанка». Школа, якая носіць імя пісьменніка, працягвае сваю працу на яго малой радзіме, у Вялікім Бары, месцы, дзе беражліва захоўваюцца ўспаміны аб жыцці і творчасці Барыса Іванавіча. Менавіта ў Вялікім Бары знаходзіцца пакой-музей, прысвечаны яго памяці, які стаў сапраўдным сховішчам спадчыны Барыса Сачанкі.

Гэтая сустрэча стала не проста данінай павагі вядомаму пісьменніку, але і магчымасцю для маладога пакалення дакрануцца да яго літаратурнай спадчыны, даведацца больш пра жыццё чалавека, чыё імя непарыўна звязана з гэтым краем.